1. А скінію зрабі зь дзесяці заслонаў з суканага вісону, і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю;
  2. даўжыня кожнай заслоны дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнага заслоны чатыры локці: мера адна ўсім заслонам.
  3. Пяць заслонаў няхай будуць злучаны адна з адной, і іншыя пяць заслонаў злучаны адно з адным.
  4. Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якая злучае абедзьве палавіны;
  5. пяцьдзясят петляў зрабі ў адной заслоны і пяцьдзясят петляў зрабі на краі заслоны, якая злучаецца зь іншымі; петлі павінны адпавядаць адна адной;
  6. і зрабі пяцьдзясят гачыкаў залатых і гачыкамі злучы заслону адну з адной, і будзе скінія адно цэлае.
  7. І зрабі заслоны з казінае воўны, каб пакрываць скінію; адзінаццаць пакрывалаў зрабі такіх;
  8. даўжыня адной заслоны трыццаць локцяў, а шырыня чатыры локці; гэта адна заслона; у адзінаццаці заслонах адна мера.
  9. і злучы пяць заслонаў асобна і шэсьць заслонаў асобна; і шостую заслону зрабі падвойную зь відавога боку скініі.
  10. Зрабі пяцьдзясят петляў на краі крайняй заслоны, каб злучаць яе зь іншай, і пяцьдзясят петляў на краі другой заслоны, каб злучаць зь ім;
  11. зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону, каб яна складала адну.
  12. А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі, — палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі;
  13. а лішак ад заслоны скініі, на локаць з аднаго і на локаць з другога боку, хай будзе зьвешаны з бакоў скініі з таго і з другога боку, для пакрываньня яе.
  14. І зрабі века для пакрываньня са скур барановых чырвоных і яшчэ заслону верхнюю са скур сініх.
  15. І зрабі брусы для скініі з дрэва сітым, каб яны стаялі:
  16. даўжынёю ў дзесяць локцяў брус, і паўтара локця кожнаму брусу шырыня;
  17. у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі.
  18. Так зрабі брусы ў скінію: дваццаць брусоў на паўднёвы бок на поўдзень,
  19. і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго;
  20. і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач,
  21. і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус;
  22. а на тыльным баку скініі на захад зрабі шэсьць брусоў
  23. і два брусы зрабі на вуглы скініі на заходні бок;
  24. яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць;
  25. і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус.
  26. І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі,
  27. і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад;
  28. а ўнутраная жэрдка будзе праходзіць па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога:
  29. а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам.
  30. І пастаў скінію паводле ўзору, які паказаў табе на гары.
  31. І зрабі заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і суканага вісону; умелай працаю павінны быць зроблены на ёй херувімы;
  32. і павесь яе на чатырох слупах зь сітыму, абкладзеных золатам, з залатымі гачыкамі, на чатырох падножжах срэбраных;
  33. і павесь заслону на гачыках і ўнясі туды за заслону каўчэг адкрыцьця; і будзе заслона аддзяляць вам сьвятыню ад Сьвятога сьвятых.
  34. І пакладзі вечка на каўчэг адкрыцьця ў Сьвятым сьвятых.
  35. І пастаў стол за заслонай і сьвяцільню насупраць стала на баку скініі на поўдзень; а стол пастаў на паўночным баку.
  36. І зрабі заслону для ўваходу ў скінію з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны, і з суканага вісону ўзорыстага вырабу;
  37. і зрабі для заслоны пяць слупоў зь сітыму і абкладзі іх золатам; гачыкі да іх залатыя; і вылі для іх пяць падножжаў медных.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/02/26/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016