1. І наказаў Гасподзь Ісусу казаць:
  2. скажы сынам Ізраілевым: зрабеце ў сябе гарады-сховы, пра якія Я казаў вам праз Майсея,
  3. каб мог уцякаць туды забойца, які забіў чалавека памылкова, без намыслу; няхай будуць у вас сховішчам ад помсьніка за кроў.
  4. І хто ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых, няхай стане каля брамы горада і раскажа ўголас старэйшынам горада гэтага справу сваю; і яны прымуць яго да сябе ў горад і дадуць яму месца, каб ён жыў у іх;
  5. і калі пагоніцца за ім помсьнік за кроў, дык яны не павінны выдаваць у рукі яго забойцу, бо ён без намыслу забіў блізкага свайго, ня меў да яго нянавісьці ні ўчора, ні заўчора;
  6. няхай ён жыве ў гэтым горадзе, пакуль ня стане перад супольствам на суд, пакуль не памрэ вялікі сьвятар, якія будзе ў тыя дні. А потым няхай вернецца забойца і пойдзе ў горад свой і ў дом свой, зь якога ён уцёк.
  7. І выдзелілі Кедэс у Галілеі на гары Нэфталімавай, Сіхем на гары Яфрэмавай, і Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, на гары Юдавай;
  8. за Ярданам, насупраць Ерыхона на ўсход, аддзялілі: Бэцэр у пустыні, на раўніне, ад племя Рувімавага, і Рамот у Галаадзе ад племя Гадавага, і Галан у Васане ад племя Манасіінага:
  9. гэтыя гарады вызначаны ўсім сынам Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, каб уцякаў туды кожны, хто забіў чалавека памылкова, каб не памёр ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад супольствам.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/06/20/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017