1. І сказаў Давід: ці не застаўся яшчэ хто-небудзь з дома Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку дзеля Ёнатана.
  2. У доме Саўла быў раб, якога звалі Сіва; і паклікалі яго да Давіда, і сказаў яму цар: ці ты Сіва? І той сказаў: я раб твой.
  3. І сказаў цар: ці няма яшчэ каго-небудзь з дома Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку Божую. І сказаў Сіва цару: ёсьць сын Ёнатана, кульгавы
  4. І сказаў яму цар: дзе ён? І сказаў Сіва цару: вось, ён у доме Махіра, сына Аміэлавага, у Лодэвары.
  5. І паслаў цар Давід, і ўзялі яго з дома Махіра, сына Аміэлавага, з Ладэвара.
  6. І прыйшоў Мэмфівастэй, сын Ёнатана, сына Саўлавага, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: Мэмфівастэй! І сказаў той: вось раб твой.
  7. І сказаў яму Давід: ня бойся: я зраблю табе ласку дзеля бацькі твайго Ёнатана і вярну табе ўсе палеткі Саўлавыя, бацькі твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за маім сталом.
  8. І пакланіўся Мэмфівастэй і сказаў: што такое раб твой, што ты прыхінуўся да такога мёртвага сабакі, як я?
  9. І паклікаў цар Сіву, слугу Саўлавага, і сказаў яму: усё, што належала Саўлу і ўсяму дому ягонаму, я аддаю сыну гаспадара твайго;
  10. дык вось, апрацоўвай яму зямлю ты і сыны твае і рабы твае, і дастаўляй плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб для ежы; а Мэмфівастэй, сын гаспадара свайго, заўсёды будзе есьці за маім сталом. У Сівы было пятнаццаць сыноў і дваццаць рабоў,
  11. і сказаў Сіва цару: усё, што загадвае гаспадар мой цар рабу свайму, выканае раб твой. Мэмфівастэй еў за сталом Давіда, як адзін з сыноў цара.
  12. У Мэмфівастэя быў маленькі сын, імем Міха. Усе, хто жыў у доме ў Сівы, былі рабамі Мэмфівастэя.
  13. І жыў Мэмфівастэй у Ерусаліме, бо ён еў заўсёды за царскім сталом. Ён быў кульгавы на абедзьве нагі.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/10/09/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016