1. Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,
  2. чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.
  3. Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.
  4. Авішуа, Наам, Ахоах.
  5. Гера, Шэфуфан і Хурам.
  6. І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:
  7. Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.
  8. Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
  9. І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.
  10. Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.
  11. Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.
  12. Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, —
  13. і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.
  14. Ахіё, Шашак, Ірэмот.
  15. Зэвадыя, Арад, Эдэр,
  16. Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі.
  17. Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,
  18. Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала.
  19. Якім, Зіхрый, Заўдый,
  20. Эльенай, Цылтай, Элііл,
  21. Адая, Бэрая і Шымрат, — сыны Шымэя.
  22. Ішпан, Эвэр, Элііл,
  23. Аўдон, Зіхрый, Ханан,
  24. Хананія, Элам, Антотыя,
  25. Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака.
  26. Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
  27. Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.
  28. Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
  29. У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, — імя жонкі ягонай Мааха, —
  30. і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,
  31. Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.
  32. Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
  33. Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.
  34. Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
  35. Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.
  36. Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;
  37. Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
  38. У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.
  39. Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.
  40. Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/13/08/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016