1. Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон.
  2. Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.
  3. У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных:
  4. Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, — з сыноў Фарэса, сына Юды;
  5. з сыноў Шылона — Асая, першынец і сыны ягоныя;
  6. з сыноў Зары — Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста;
  7. з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі;
  8. і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі,
  9. і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, — усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх.
  10. А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін,
  11. і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым;
  12. і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра;
  13. і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, — людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым.
  14. А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі — з сыноў Мэрарыных;
  15. і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа;
  16. і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх.
  17. І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны.
  18. І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.
  19. Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.
  20. Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім.
  21. Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу.
  22. Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю.
  23. І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі.
  24. На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым.
  25. А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён.
  26. Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.
  27. Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы.
  28. Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі.
  29. Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы.
  30. А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых.
  31. Матафію зь лявітаў, — ён першынец Сэлума Карэяніна, — даверана было тое, што гатавалася на патэльнях.
  32. Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы.
  33. А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім.
  34. Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
  35. У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцян, Еіл, — імя жонкі ягонай Мааха,
  36. і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў,
  37. Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот.
  38. Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі.
  39. Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуа, Авінадава і Эшбаала.
  40. Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
  41. Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз.
  42. Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу.
  43. Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын Гоны.
  44. У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/13/09/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017