1. Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.
  2. І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў,
  3. і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек.
  4. Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,
  5. і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня.
  6. І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія — Гірсоне, Кааце і Мэрары.
  7. З Гірсанянаў — Лаэдан і Шымэй.
  8. Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое.
  9. Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых.
  10. Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра.
  11. Яхат быў галоўны, Зіта другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым.
  12. Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра.
  13. Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі.
  14. А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага.
  15. Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр.
  16. Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл.
  17. Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў.
  18. Сыны Іцгара: першы Шэломіт.
  19. Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам.
  20. Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя.
  21. Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс.
  22. І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія.
  23. Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот — трое.
  24. Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй.
  25. Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі.
  26. і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй.
  27. Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй,
  28. каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым
  29. дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,
  30. і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары,
  31. і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, — пастаянна прад абліччам Госпада,
  32. і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/13/23/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016