1. Прыклалі пячаткі: Нээмія — Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія
  2. Сэрая, Азарыя, Ерамія,
  3. Пашхур, Амарыя, Малхія,
  4. Хатуш, Шэванія, Малух,
  5. Данііл Гінэтон, Варух,
  6. Мэшулам, Авія, Міямін,
  7. Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.
  8. Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,
  9. і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,
  10. Міха, Рэхоў, Хашавія,
  11. Закхур, Шэрэвія, Шэванія,
  12. Гадыя, Ваній, Вэнінуй.
  13. Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,
  14. Вуній, Азгад, Бэвай,
  15. Аданія, Бігвай, Адын,
  16. Атэр, Эзэкія, Азур,
  17. Гадыя, Хашум, Бэцай,
  18. Харыф, Анатот, Рэвай,
  19. Магніяш, Мэшулам, Хэзір,
  20. Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,
  21. Фэлатыя, Ханан, Ананія,
  22. Асія, Хананія, Хашуў,
  23. Лахэш, Пілха, Шавэк,
  24. Рэхум, Хашаўна, Маасэя,
  25. Ахія, Ханан, Анан,
  26. Малух, Харым, Ваана.
  27. І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,
  28. прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам — рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,
  29. і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;
  30. і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.
  31. І паставілі мы сабе ў закон — даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:
  32. на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.
  33. І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.
  34. І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;
  35. таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.
  36. І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.
  37. Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,
  38. бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/16/10/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017