1. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
  2. ці доўга ты будзеш гаварыць так? — словы вуснаў тваіх бурны вецер!
  3. Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!
  4. Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.
  5. Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся ‹сеўладнаму,
  6. і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.
  7. І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.
  8. Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;
  9. а мы — учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі — цень.
  10. Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:
  11. ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?
  12. Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.
  13. Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;
  14. спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная — дом павука.
  15. Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.
  16. Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;
  17. у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.
  18. Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!
  19. Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.
  20. Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.
  21. Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.
  22. Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/08/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016