1. І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:
  2. хіба на мноства слоў нельга даць адказу, і хіба чалавек шматслоўны мае рацыю?
  3. Пустаслоўе тваё ці ж прымусіць маўчаць мужоў, каб ты глуміўся, і ня было каму прысароміць цябе?
  4. Ты сказаў: меркаваньне маё правільнае, і чысты я ў вачах Тваіх.
  5. Але калі б Бог загаварыў і растуліў вусны Свае дзеля цябе
  6. і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што табе ўдвая больш належала перацерпець! Дык вось ведай, што Бог дзеля цябе некаторыя з тваіх беззаконьняў аддаў забыцьцю.
  7. Ці можаш ты дасьледаваньнем знайсьці Бога? Ці можаш цалкам спасьцігнуць Усеўладнага?
  8. Ён вышэйшы за нябёсы, — што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, — што можаш даведацца?
  9. Даўжэйшая за зямлю мера Ягоная і шырэйшая за мора.
  10. Калі Ён прыйдзе і замкне каго-небудзь у кайданы і паставіць на суд, дык хто адхіліць Яго?
  11. Бо Ён ведае людзей манлівых і бачыць беззаконьне, і ці ж пакіне яго без увагі?
  12. Але пусты чалавек мудруе, хоць чалавек нараджаецца падобна дзікаму асьляняці.
  13. Калі ты ўправіш сэрца сваё і працягнеш да Яго рукі твае,
  14. і калі ёсьць загана ў руцэ тваёй, а ты выдаліш яе і не дасі беззаконьню жыць у намётах тваіх,
  15. дык падымеш незаплямлены твар твой і будзеш цьвёрды і ня будзеш баяцца.
  16. Тады забудзеш гора: як пра ваду, што працякла, будзеш успамінаць пра яго.
  17. І ясьней за полудзень пойдзе жыцьцё тваё; прасьветлішся, як раніца.
  18. І будзеш спакойны, бо ёсьць надзея; ты аслонены і можаш спаць у бясьпецы.
  19. Будзеш ляжаць, і ня будзе застрашніка, і многія будуць ласьціцца да цябе.
  20. І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/11/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016