1. І адказваў Ёў і сказаў;
  2. а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!
  3. І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.
  4. Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам — чалавек праведны, беспахібны.
  5. Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.
  6. Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.
  7. А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, — у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;
  8. альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.
  9. Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.
  10. У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.
  11. Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?
  12. У старцах — мудрасьць, і ў даўгавечных — розум.
  13. У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.
  14. Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.
  15. Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.
  16. У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.
  17. Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.
  18. Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;
  19. князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;
  20. адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;
  21. пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;
  22. адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;
  23. памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;
  24. адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;
  25. вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/12/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016