1. Вось, усё гэта бачыла вока маё, чула вуха маё і зьмеціла сабе.
  2. Колькі ведаеце вы, ведаю і я: я ня ніжэйшы за вас.
  3. Але я да ‹сяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам.
  4. А вы плетуны хлусні; усе вы бескарысныя лекары.
  5. О, калі б толькі вы маўчалі! гэта было б залічана вам у мудрасьць.
  6. Выслухайце ж разважаньні мае і ўдумайцеся ў пярэчаньне вуснаў маіх.
  7. Ці трэба было вам дзеля Бога гаварыць няпраўду і дзеля Яго гаварыць ману?
  8. Ці трэба было вам быць заўгодным Яму і за Бога так спрачацца?
  9. Ці добра будзе, калі Ён выпрабуе вас? Ці ашукаеце Яго, як ашукваюць чалавека?
  10. Строга пакарае Ён вас, хоць вы і патайна крывадушнічаеце.
  11. Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?
  12. Напаміны вашыя падобныя на попел, апоры вашыя — апоры гліняныя.
  13. Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.
  14. Навошта мне турзаць цела маё зубамі маімі і душу маю класьці ў руку маю?
  15. Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!
  16. І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае!
  17. Выслухайце ж уважліва слова маё і тлумачэньне маё вушамі вашымі.
  18. Вось, я завёў судовую справу: ведаю, што праўда мая.
  19. Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.
  20. Дваяка толькі не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:
  21. адвядзі ад мяне руку Тваю, і жах Твой хай не трасе мяне.
  22. Тады кліч, і я буду адказваць, альбо буду гаварыць я, а Ты адказвай мне.
  23. Колькі ў мяне заганаў і грахоў? пакажы мне беззаконьне маё і грэх мой.
  24. Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім?
  25. Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш?
  26. Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,
  27. і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, — гонішся па сьлядах ног маіх.
  28. А ён, як цьвіль, распадаецца, як вопратка, сточаная мольлю.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/13/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016