1. Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі:
  2. нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца.
  3. І якраз на яго ты падымаеш вочы Твае, і мяне вядзеш на суд з Табою?
  4. Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто.
  5. Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе,
  6. дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.
  7. У дрэва ёсьць надзея, што яно, калі і будзе сьсечана, зноў ажыве, і парасткі ад яго выходзіць не перастануць:
  8. калі і састарэў у зямлі корань ягоны, і пень ягоны замёр у пыле,
  9. але, як толькі пачула ваду, яно дае парасткі і пускае вецьце, як бы нанава пасаджанае.
  10. А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?
  11. Сыходзяць воды з возера, і рака выцякае і высыхае:
  12. так чалавек ляжа і ня ўстане; да сканчэньня неба ён не прачнецца і не паўстане са сну свайго.
  13. О, калі б Ты ў апраметнай схаваў мяне і хаваў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой, паклаў мне тэрмін і потым згадаў пра мяне!
  14. Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.
  15. Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;
  16. бо тады Ты пералічыў бы крокі мае і не сачыў бы за грэхам маім;
  17. у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.
  18. Але гара, падаючы, разбураецца, і скала сыходзіць зь месца свайго;
  19. вада сьцірае камяні; разліў яе змывае зямны пыл: так і надзею чалавека Ты зьнішчаеш.
  20. Адціскаеш яго да канца, і ён сыходзіць; мяняеш яму твар і адсылаеш яго.
  21. Ці ў гонары дзеці ягоныя — ён ня ведае, ці прыніжаныя — ён не заўважае;
  22. але плоць ягоная на ім баліць, і душа ягоная ў ім пакутуе.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/14/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016