1. І адказваў Ёў і сказаў:
  2. Чуў я шмат такога; нікчэмныя суцешнікі ўсе вы!
  3. Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?
  4. І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;
  5. мацаваў бы вас языком маім і рухам губоў суцяшаў бы.
  6. Ці кажу я, не спатольваецца скруха мая; ці перастаю, што адыходзіць ад мяне?
  7. Але сёньня Ён стаміў мяне. Ты разбурыў усю сямэю маю,
  8. Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.
  9. Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.
  10. Разьзявілі на мяне пашчу сваю; лаючыся б'юць мяне па шчоках; усе змовіліся супроць мяне.
  11. Аддаў мяне Бог беззаконьніку і ў рукі бязбожных кінуў мяне.
  12. Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе.
  13. Абступілі мяне стралкі Ягоныя; Ён расьсякае вантробы мае і ня літуе, выліў на зямлю жоўць маю,
  14. прабівае ўва мне праломіну за праломінай, бяжыць на мяне, як воін.
  15. Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.
  16. Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці,
  17. пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая.
  18. Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму.
  19. І сёньня вось на нябёсах Сьведка мой, і Заступнік мой у вышынях!
  20. Красамоўныя сябры мае! Да Бога сьлёзіцца вока маё.
  21. О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім!
  22. Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/16/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016