1. Дыханьне маё аслабла; дні мае згасаюць; магілы перад мною.
  2. Калі б не пакепнікі іхнія, дык і ў спрэчках іхніх вока маё заставалася б спакойнае.
  3. Заступіся, паручыся Сам за мяне прад Сабою! інакш хто паручыцца за мяне?
  4. Бо Ты зачыніў сэрца іхняе ад разуменьня, і таму не даеш перамагчы ім.
  5. Хто асуджае сяброў сваіх на здабычу, у дзяцей таго вочы растануць.
  6. Ён зрабіў мяне прыпавесьцю ў народа і пасьмешышчам у яго.
  7. Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень.
  8. Моцна зьдзівяцца з гэтага праведныя, і невінаваты абурыцца з крывадушніка.
  9. Але праведны будзе моцна трымацца шляху свайго, і чысты рукамі будзе болей і болей мацавацца.
  10. Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас.
  11. Дні мае прайшлі; думы мае — здабытак сэрца майго — разьбітыя.
  12. А яны ноч хочуць ператварыць у дзень, сьвятло наблізіць да твару цемры.
  13. Калі б я і пачаў чакаць, дык апраметная дом мой; у цемры пасьцялю я пасьцель сваю;
  14. магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая.
  15. Дзе ж пасьля гэтага надзея мая? і чаканае мною хто пабачыць?
  16. У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/17/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016