1. І адказваў Ёў і сказаў:
  2. яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае.
  3. О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага!
  4. Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі;
  5. уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне.
  6. Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне.
  7. Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, — і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.
  8. Але вось, я іду наперад — і няма Яго, назад — і не знаходжу Яго;
  9. ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу.
  10. Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, — выйду, як золата.
  11. Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх.
  12. Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.
  13. Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.
  14. Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.
  15. Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю — і баюся Яго.
  16. Бог расслабіў сэрца маё, і ‹сеўладны напалохаў мяне.
  17. Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/23/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017