1. І гаварыў далей Ёў сваё ўзьнёслае слова і сказаў:
  2. жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і ‹семагутны, Які засмуціў душу маю,
  3. што, пакуль яшчэ дыханьне маё ўва мне і дух Божы ў ноздрах маіх,
  4. ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня вымавіць ілжы!
  5. Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй.
  6. Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае.
  7. Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік.
  8. Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную?
  9. Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда?
  10. Ці будзе ён суцяшацца ‹семагутным і заклікаць Бога ў любы час?
  11. Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва ‹семагутнага, ня ўтою.
  12. Вось, усе вы і самыя бачылі; і навошта вы столькі пустасловіце?
  13. Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога, і спадчына, якую атрымліваюць ад Усеўладнага прыгнятальнікі.
  14. Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.
  15. Тых, што засталіся пасьля яго, сьмерць зьвядзе ў магілу, і ўдовы іхнія ня будуць плакаць.
  16. Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі,
  17. дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік.
  18. Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан;
  19. кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.
  20. Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура.
  21. Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго.
  22. Памкнецца на яго і не пашкадуе, як бы ён ні высільваўся, каб уцячы ад рукі ягонай.
  23. Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/27/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017