1. І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
  2. ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: «я праўдзівейшы за Бога»?
  3. Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»
  4. Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:
  5. зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.
  6. Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?
  7. Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?
  8. Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.
  9. Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;
  10. але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,
  11. Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?
  12. Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.
  13. Але няпраўда, што Бог ня чуе і ‹сеўладны не глядзіць на гэта.
  14. Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, — чакай яго.
  15. А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,
  16. Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/35/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016