1. Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?
  2. Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?
  3. Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;
  4. дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.
  5. Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,
  6. якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі — жытлішчам?
  7. Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,
  8. па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.
  9. Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?
  10. Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?
  11. Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?
  12. Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?
  13. Ці ты даў прыгожыя крылы паве і перэе і пух страўсу?
  14. Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,
  15. і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;
  16. ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,
  17. таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;
  18. а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
  19. Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?
  20. Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных — жудасьць;
  21. капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;
  22. ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;
  23. калчан гучыць над ім, бліскае капэё і дзіда;
  24. у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;
  25. пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.
  26. Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?
  27. Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?
  28. Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;
  29. адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;
  30. птушаняты ягоныя пэюць кроў, і дзе труп, там і ён.
  31. І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:
  32. ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.
  33. І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:
  34. вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.
  35. Аднойчы я казаў, — цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/39/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016