1. Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?
  2. Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?
  3. Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.
  4. Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.
  5. Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?
  6. Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных — жудасьць;
  7. моцныя шчыты яго — цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;
  8. адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;
  9. адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.
  10. Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;
  11. з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры;
  12. з ноздраў ягоных выходзіць дым, як з раскіпелага горшчыка альбо катла.
  13. Дыханьне яго распаляе вугольле, з пашчы яго шугае полымя.
  14. На шыі ў яго жыве сіла, і перад ім бяжыць жах.
  15. Мясістыя часткі цела ягонага спалучаны між сабою цьвёрда, не здрыгануцца.
  16. Сэрца ў яго цьвёрдае, як камень, і жорсткае, як ніжні жарон.
  17. Калі ён падымаецца, дужыя ў страху, зусім губляюцца ад жаху.
  18. Меч, які крануўся яго, ня ўстоіць, ні капэё, ні дзіда, ні латы.
  19. Жалеза ён мае за салому, медзь — за гнілое дрэва.
  20. Дачка лука не паверне яго наўцёкі; прашчавыя камяні ператвараюцца для яго ў плеўкі.
  21. Булава лічыцца ў яго за саломіну; са сьвісту дзіды ён сьмяецца.
  22. Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць у гразі.
  23. Ён кіпяціць багну, як кацёл, і мора перавтварае ў кіпучую мазь;
  24. пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай.
  25. Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;
  26. на ўсё высокае глядзіць адважна; ён цар над усімі сынамі ганарлівасьці.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/18/41/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016