1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.
  2. Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
  3. З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
  4. Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
  5. дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
  6. Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
  7. паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
  8. валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
  9. птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
  10. Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/08/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017