1. Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
  2. Алэф Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
  3. я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
  4. Бэт Як павернуць назад мае ворагі, — спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
  5. бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
  6. Гімэл Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
  7. Далэт У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
  8. Гэ А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
  9. і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
  10. Вав І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
  11. І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/09/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016