1. Псальма Давідава. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
  2. Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
  3. У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
  4. Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
  5. Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў;
  6. учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
  7. З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/110/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016