1. Алілуя! Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.
  2. Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.
  3. Дзея Ягоная — слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.
  4. Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.
  5. Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.
  6. Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.
  7. Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,
  8. цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.
  9. Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!
  10. Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/111/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016