1. Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
  2. Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
  3. Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
  4. Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
  5. тых, што кажуць: «языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?»
  6. Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
  7. Словы Гасподнія — словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
  8. Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
  9. Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/12/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016