1. Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
  2. Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, —
  3. Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
  4. куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
  5. Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
  6. Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
  7. Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства — у харомах тваіх!
  8. Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»
  9. Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/122/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016