1. Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
  2. Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
  3. Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная — плод ад улоньня.
  4. Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя.
  5. Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! Не застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/127/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016