1. Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
  2. Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
  3. Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
  4. так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
  5. Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
  6. Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/128/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016