1. Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
  2. шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
  3. На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
  4. Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
  5. Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
  6. Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
  7. якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы — жмені сваёй;
  8. і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/129/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017