1. Давідава. Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.
  2. На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.
  3. А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі — весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».
  4. Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
  5. Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
  6. хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.
  7. Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: «руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго».
  8. Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!
  9. Дабрашчасны, хто возьме й заб'е немаўлятак тваіх аб камень!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/137/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016