1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш.
  2. Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; Ты разумееш думкі мае здалёк.
  3. Ці іду я, ці адпачываю, — Ты акружаеш мяне і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
  4. Яшчэ слова няма на мове маёй, — Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
  5. Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне і кладзеш на мяне руку Тваю.
  6. Дзіўнае мне Тваё веданьне — высока, дасягнуць яго не магу!
  7. Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку?
  8. Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты.
  9. Ці вазьму крылы золку і перасялюся на край мора, —
  10. і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая.
  11. Ці скажу: можа, цемра ўкрые мяне, і сьвятло навокал мяне зробіцца ноччу;
  12. але і цемра Цябе ад мяне не зацемрыць, і ноч сьветлая, быццам дзень; як цемра, так і сьвятло.
  13. Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй.
  14. Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта,
  15. Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны.
  16. Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне назначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.
  17. Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
  18. Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску, калі прачынаюся, я ўсё Яшчэ з Табою.
  19. О, калі б Ты, Божа, пабіў бязбожнага! Адыдзеце ад мяне, крыважэрныя!
  20. Яны гавораць супроць Цябе бязбожна; марнае намышляюць ворагі Твае.
  21. Ці ж мне ненавідзець Тваіх ненавісьнікаў, Госпадзе, і не пагрэбаваць тымі, што паўстаюць на Цябе?
  22. Поўнаю нянавісьцю ненавіджу іх; ворагі яны мне.
  23. Выпрабуй мяне, Божа, і ўведай сэрца маё; выпрабуй мяне, і ўведай намеры мае.
  24. і глядзі, ці дарога мая бясьпечная, і накіруй мяне на шлях вечны.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/139/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016