1. Давідава супроць Галіяфа. Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае — да вайны,
  2. літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, — і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.
  3. Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?
  4. Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя — як цень мінушчы.
  5. Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
  6. блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
  7. Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
  8. чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
  9. Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,
  10. даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.
  11. Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
  12. Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах.
  13. Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых;
  14. хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых.
  15. Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/144/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017