1. Хвала Давідава. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
  2. Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.
  3. Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
  4. Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
  5. Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
  6. Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
  7. Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
  8. Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.
  9. Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
  10. хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
  11. каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.
  12. Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё — ва ўсе роды.
  13. Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.
  14. Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;
  15. адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.
  16. Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.
  17. Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.
  18. Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.
  19. Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.
  20. Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/145/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016