1. Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
  2. Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
  3. Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
  4. Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
  5. Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
  6. Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
  7. творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
  8. Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
  9. Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе.
  10. Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/146/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016