1. Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра — сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка — Яму належыць хвала.
  2. Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
  3. Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
  4. Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
  5. Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
  6. Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
  7. Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
  8. Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
  9. дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.
  10. Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
  11. дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/147/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016