1. Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
  2. Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
  3. Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
  4. бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
  5. Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
  6. Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
  7. каб помсьціць народам, караць плямёны,
  8. закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх — у путы жалезныя,
  9. чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты — усім сьвятым Ягоным. Алілуя.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/150/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017