1. Псальма Давідава. Гасподзь — Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
  2. Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
  3. Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
  4. Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне.
  5. Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
  6. Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/23/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016