1. Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
  2. бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
  3. Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
  4. Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
  5. той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
  6. Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
  7. Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
  8. Хто гэты Цар славы? — Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
  9. Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
  10. Хто гэты Цар славы? — Гасподзь сілаў, Ён — Цар славы.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/24/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016