1. Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
  2. Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.
  3. Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.
  4. Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.
  5. Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.
  6. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.
  7. Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!
  8. Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,
  9. вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
  10. Усе дарогі Гасподнія — міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.
  11. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.
  12. Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.
  13. Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю, Салэх
  14. Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.
  15. Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.
  16. Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.
  17. Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,
  18. падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.
  19. Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.
  20. Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.
  21. Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.
  22. Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх служкаў ягоных.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/25/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016