1. Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
  2. Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,
  3. бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,
  4. не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;
  5. я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
  6. буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
  7. каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
  8. Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
  9. Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
  10. у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
  11. А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
  12. Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/26/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016