1. Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
  2. аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
  3. Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
  4. Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
  5. Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
  6. і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён — як маладога аднарога.
  7. Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
  8. Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
  9. Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
  10. Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
  11. Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/29/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016