1. Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
  2. Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
  3. бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
  4. словы з вуснаў ягоных — няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
  5. Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
  6. Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
  7. Праўда Твая — як горы Божыя, і суды Твае — бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
  8. Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
  9. наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
  10. бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
  11. Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
  12. хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.
  13. Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/36/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017