1. Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.
  2. Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?
  3. Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.
  4. З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
  5. Яд у іх — нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе
  6. і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.
  7. Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!
  8. Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.
  9. Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.
  10. Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, — няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!
  11. А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!
  12. І скажа чалавек: «Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог — судзьдзя на зямлі!»

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/58/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016