1. Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
  2. калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
  3. Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
  4. Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
  5. Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
  6. Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,
  7. каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
  8. Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
  9. Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
  10. Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
  11. Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
  12. Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
  13. Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая — марнота.
  14. З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/60/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016