1. Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
  2. Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
  3. Толькі Ён — цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
  4. Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
  5. Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.
  6. Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.
  7. Толькі Ён — цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.
  8. У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.
  9. Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог — нам прыстанішча.
  10. Сыны чалавечыя — марнасьць адна; сыны мужоў — ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.
  11. Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.
  12. Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла — у Богу,
  13. і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/62/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016