1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
  2. Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.
  3. Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,
  4. якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой — слова зьедлівае,
  5. каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.
  6. Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?
  7. Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.
  8. Але Бог пабе іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.
  9. Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.
  10. І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.
  11. А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/64/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016