1. Клікніце Богу, уся зямля.
  2. Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.
  3. Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.
  4. Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!
  5. Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.
  6. Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.
  7. Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.
  8. Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.
  9. Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.
  10. Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.
  11. Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,
  12. пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.
  13. Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,
  14. якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.
  15. Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў.
  16. Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.
  17. Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.
  18. Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.
  19. Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.
  20. Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/66/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016