1. Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.
  2. Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.
  3. «Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.
  4. Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе».
  5. Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,
  6. не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,
  7. бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;
  8. а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;
  9. бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
  10. А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.
  11. Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/75/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016