1. Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
  2. Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
  3. І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён — на Сіёне.
  4. Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
  5. Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
  6. Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
  7. Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
  8. Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
  9. Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
  10. калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.
  11. І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
  12. Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.
  13. Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/76/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016