1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
  2. Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
  3. Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
  4. трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
  5. бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
  6. Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
  7. «Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў».
  8. У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.
  9. Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
  10. Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.
  11. Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх".
  12. Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
  13. таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
  14. О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
  15. Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
  16. ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
  17. я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/81/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016