1. Псальма Давідава. Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.
  2. Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
  3. Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
  4. Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;
  5. сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;
  6. з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.
  7. Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;
  8. хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы
  9. прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы — па праўдзе.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/19/98/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016